Эмблема БГЭУКниги БГЭУ

Выдавецкі цэнтр(ВЦ) БДЭУ быў створаны па ініцыятыве рэктарата і Вучонага савета ўніверсітэта на базе рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ў лютым 1999г. і стаў адным з першых выдавецтваў вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ВЦ з’яўляюцца:
- выданне ( рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка і паліграфічнае выкананне) згодна з выдавецкім планам, які штогод зацвярджаецца Рэдакцыйна- выдавецкім саветам (РВС) універсітэта,вучэбнай, навуковай і даведачнай літаратуры для забеспячэння вучэбнага працэсу і адлюстравання навуковай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў;
- рэалізацыя выдадзенай літаратуры (нашымі оптавымі пакупнікамі з’яўляюцца вышэйшыя  навуковыя ўстановы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы, а таксама бібліятэкі, кнігарні, навуковыя арганізацыі і прадпрыемствы рэспублікі);
- арганізацыя на базе ВЦ вытворчай практыкі студэнтаў вышэйшых  і сярэдніх спецыяльных  вучэбных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Выдавецкая справа” і “Паліграфія”.

Акрамя таго, Выдавецкі цэнтр – пастаянны і актыўны ўдзельнік міжнародных кніжных выстаў-кірмашоў.

У ВЦ працуюць людзі, шчыра адданыя сваёй справе, - прафесіяналы, якія  прысвяцілі кнігадрукаванню большую частку свайго жыцця.