Выдавецкі цэнтр БДЭУ быў створаны па ініцыятыве рэктарата і Вучонай рады ўніверсітэта на базе рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ў лютым 1999 года і стаў адным з першых выдавецтваў устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Выдавецкага цэнтра з'яўляюцца:
- выданне (рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка і паліграфічнае выкананне) згодна з выдавецкім планам, які штогод зацвярджаецца рэктарам універсітэта, вучэбнай, навуковай і даведачнай літаратуры для забеспячэння навучальнага працэсу і адлюстравання навуковай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў;
- рэалізацыя выдадзенай літаратуры. Нашымі аптовымі пакупнікамі з'яўляюцца ўстановы вышэйшай адукацыі, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама бібліятэкі, кнігагандлі і кнігарні, навуковыя арганізацыі і прадпрыемствы рэспублікі.
- арганізацыя на базе Выдавецкага цэнтра вытворчай практыкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "Выдавецкая справа" і "Паліграфія".
Выдавецкі цэнтр – пастаянны і актыўны ўдзельнік міжнародных кніжных выставак-кірмашоў.
У Выдавецкім цэнтры працуюць людзі, якія шчыра любяць сваю справу, – прафесіяналы, якія прысвяцілі кнігавыданню большую частку свайго жыцця. |