Да ўвагі аўтараў!
Асноўныя патрабаванні да аўтарскіх арыгіналаў:
- выразны друк праз 1,5 інтэрвалу;
- памер шрыфта – 14;
- палі па 2 см з кожнага боку;
- скразная нумарацыя старонак;
- аўтар павінен пазначыць і строга вытрымаць супадпарадкаванасць загалоўкаў і падзагалоўкаў;
- на табліцы, малюнкі і дадаткі неабходна зрабіць спасылкі ў тэксце;
- на адной старонцы арыгінала дапускаецца не больш за пяць упісаных ад рукі чорным чарнілам правак;
- у формулах трэба пазначыць супадпарадкаванасць і ўзаемнае размяшчэнне сімвалаў, знакаў, індэксаў.
Да матэрыялаў, якія паступілі ў Выдавецкі цэнтр, прыкладаецца наступная суправаджальная дакументацыя:
- выпіска з пратакола пасяджэння кафедры – да ўсіх без выключэння рукапісаў;
- да манаграфій (дадаткова да выпіскі з пратакола пасяджэння кафедры) – дзве (унутраная і знешняя) рэцэнзіі з подпісамі рэцэнзентаў і завераныя пячаткай.
Матэрыялы здаюцца ў Выдавецкі цэнтр у электронным і раздрукаваным на паперы выглядзе.
Арыгіналы павінны быць прачытаны аўтарам пасля набору і падпісаны (на асобнай старонцы ўказваюцца фамілія, імя, імя па бацьку аўтара(аў) цалкам, тэлефоны для сувязі).
Матэрыялы на выданне прымаюцца начальнікам Выдавецкага цэнтра (каб. 1в, корпус 2).